You are viewing the community [info]nd_by

Нацыя й Дзяржава [entries|archive|friends|userinfo]
Нацыя й Дзяржава

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Страйкбольная гульня памяці Якуба Харэўскага [Apr. 6th, 2011|09:30 pm]

bielarus_np
Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на страйкбольную гульню, прысьвечаную памяці славутага беларускага партызана Якуба Харэўскага-Новіка і ўсіх ўдзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленьне Беларусі.

Гульня адбудзецца 9 красавіка недалёка ад Варшавы. Перад пачаткам кожны атрымае свой камплект рыштунку. Будзе таксама праведзены інструктаж адмыслоўцамі з каманды "Чорны кот".

Кошт удзелу – 30 злотых. Колькасьць месцаў абмежаваная. Просім жадаючых кантактаваць праз e-mail БНП.
LinkLeave a comment

Лыжны прабег у гонар Каліноўскага [Feb. 27th, 2011|12:29 pm]

bielarus_np



26 лютага сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці правялі лыжны рэйд у гонар Канстанціна Каліноўскага. Другі год запар удзельнікі праехалі на лыжах ад Баброўнікаў да Мастаўлянаў.

Перад пачаткам акцыі завіталі на Радыё "Рацыя" у Беластоку, дзе былі гасьцінна прынятыя супрацоўнікамі гэтай радыёстанцыі. Прыйшоў прывітаць удзельнікаў прабегу і вядомы гісторык Алег Латышонак, які запрасіў наведаць сядзібу Беларускага Гістарычнага Таварыства. Там кожны атрымаў у падарунак кнігу Янкі Запрудніка "Дванаццатка", а БНП у сваю бібліятэку атрымала падшыўку часопіса "Беларускі гістарычны зборнік".

Далей быў выезд у Баброўнікі і рэйд на лыжах. Праз 7 км нас ужо сустракалі Мастаўляны. Там нас чакала сумная вестка. Пэўны час таму памёр наш сябра, беларускі патрыёт сп. Уладзімер Зарэцкі. Сын памерлага разам з намі наведаў магілу сп.Уладзімера, дзе ўсе ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчаньня і малітвай па хрысьціянскаму звычаю.

Канчатковай кропкай рэйду было месца былой сядзібы Каліноўскіх, дзе каля яе кутнага камяня адбыўся невялікі імправізаваны мітынг.

На зваротным шляху ў Беласток наш аўтобус з высока ўзьнятым бел-чырвона-белым сьцягам праехаў уздоўж памежнай чаргі беларускіх грузавікоў. Кіроўцы радасна віталі нас усмешкамі на тварах, воклічамі і гудкамі сваіх самаходаў.

Сябры, запрашаем у наступным годзе прыняць чынны ўдзел у лыжным рэйдзе ў гонар К.Каліноўскага. Памяць пра герояў павінна жыць вечна!

Жыве Беларусь!
LinkLeave a comment

Адбылася страйкбольная гульня [Sep. 19th, 2010|10:10 pm]

bielarus_np
Дзякуй усім удзельнікам страйкбольнай гульні памяці Янкі Філістовіча, якая адбылася сёньня ў Варшаве. 
 
Памятайма беларускіх герояў! Усіх, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!

LinkLeave a comment

Запрашаем на страйкбольную гульню ў Варшаве [Sep. 18th, 2010|11:50 am]

bielarus_np
Беларуская Нацыянальная Памяць і страйкбольная каманда "Чорны Кот" запрашаюць на страйкбольную гульню "Янка Філістовіч. Вяртаньне Нацыяналіста".

Гульня прысьвечана 59-ым угодкам дэсантаваньня Янкі Філістовіча, удзельніка антысавецкага падпольнага руху, у Беларусь. 9 верасьня 1951 году Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю роднага Краю. Нашую гульню мы прысьвячаем таксама ўсім ваярам, якія са зброяй ў руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі.

Гульня адбудзецца 19 верасьня (нядзеля) з 12 да 14.30.

На месцы можна будзе арэндаваць страйкбольны прывад з магазінамі і кулькамі, а таксама акуляры. Цана камплекту - 15 зл. Апранайцеся адпаведна надвор'ю. Боты пажадана вайсковыя, альбо турыстычныя, ці прынамсі такія, якіх не шкада забрудзіць.

Жадаючыся, калі ласка, звязвайцеся з намі праз электронную пошту.
LinkLeave a comment

Успамін генэрала Булак-Балаховіча [May. 10th, 2010|11:03 pm]

bielarus_np
10 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня сьмерці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.

Вечная слава і памяць героям!

У сувязі з гэтай памятнай нагодай Беларуская Нацыянальная Памяць арганізуе

LinkLeave a comment

Правы Марш [Mar. 24th, 2010|11:50 pm]

paazerac
Дарагія сябры, паплечнікі!
25 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная акцыя Дзень Волі - Дзень Незалежнасці БНР. У гэтым годзе арганізатарам сьвяткаваньня выступіў Беларускі Незалежніцкі Блок. У Мінгарвыканкам быў пададзены маршрут шэсця ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. Таму збор удзельнікаў святкаваньня адбудзецца а 18 гадзіне каля Акадэміі Навук.
Заклікаем усіх сябраў і прыхільнікаў ідэі незалежнай Беларускай Дзяржавы арганізавана сабрацца пад сьцягамі Правага Альянсу ў гэты час на пляцы ля Акадэміі і сфармаваць сваю асобную Правую калонну.
Мы павінны сваёй прысутнасьцю надаць гэтай вялікай даце, яе натуральны нацыяналістычны сэнс, а таксама паказаць нашу пераемнасьць, арганізаванасьць і пазітыўнасьць.
Чакаем Вас усіх 25-га і спадзяемся пабачыць у адзінай калонне.
LinkLeave a comment

Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага [Mar. 20th, 2010|08:14 pm]

bielarus_np


22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага.

Беларуская Нацыянальная Памяць ладзіць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага.

21 сакавіка 2010 году ў Вільні а 12 гадзіне пройдзе акадэмія, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстаньню 1863 года. З адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы.

А 15.30 адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі.

Усе жадаючыя, асабліва тыя, хто ў гэты час будзе знаходзіцца ў Вільні, далучайцеся! Хто мае магчымасьць, прыязджайце ў Вільню, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю. Хто мае магчымасьці, арганізоўвайце дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, зьвязаных з дзейнасьцю Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году - у Свіслачы, Якушоўцы, Гародні, вёсцы Плябань на Вілейшчыне, і ўвогуле, дзе ёсць такая магчымасьць.

Калі патрэбна нейкая дапамога, парада ці хочаце ўзяць удзел у мерапрыемствах, кантактуйцеся з намі праз арганізацыйны e-mail Беларускай Нацыянальнай Памяці.
LinkLeave a comment

Белорусское политическое поле. Взгляд справа. [Mar. 1st, 2010|09:21 pm]

pravy_aljans

Необходимо констатировать, что за истекший календарный год произошли серьезные изменения во внутренней и внешней политике Республики Беларусь. Эти изменения касаются как сферы деятельности действующей власти, так и процессов внутри белорусской оппозиции. Власть не торопясь меняет свои идеологические маркеры в направлении усиления национальной составляющей, диверсифицирует свою внешнюю политику в сторону укрепления взаимоотношений со странами СНГ и Западной Европы. Примерами таких действий служат деятельность Павла Латушко на посту министра культуры,  участие Беларуси в программе «Восточное партнерство» на фоне явного ухудшения отношений с Россией, вдруг возникшая дружба Ющенко-Лукашенко и многие другие большие и малые шаги власти в направлении вышеуказанных приоритетов.

Read more... )
Белорусское политическое поле. Взгляд справа.
LinkLeave a comment

Дапаможам Сяргею Вітушку выдаць кнігу [Feb. 27th, 2010|09:38 am]

bielarus_np

 

Сябры!

Заклікаем далучыцца да справы выданьня кнігі Сяргея Вітушкі, чалавека, які добра вядомы ўсёй беларускай сябрыне. Дастаткова ўзгадаць легендарную Талаку, дзе ён быў адным з лідэраў. Усё свае сілы і здольнасьці сп.Сяргей скіраваў на адраджэньне Беларусі! Больш падрабязна пра Сяргея Вітушку тут: http://kamunikat.org/8257.html

У выніку хваробы сп. Сяргей згубіў зрок. Але ён ня здаўся. Зараз падрыхтаваў кнігу казак, якая будзе цікавая як дзецям, так і дарослым.

Агульны кошт выданьня складае каля 4 тысяч эўра. Давайце Талакою дапаможам выдаць кнігу.

Грошы можна ахвяраваць на асабісты рахунак Сяргея Вітушкі:

Swedbank
GEDIMINO, 26 VILNIUS
LT52 7300 0100 0176 4423


Напісаць Сяргею Вітушку можна на адрас: talakoviec@tut.by

Беларуская Нацыянальная Памяць пачала збор сродкаў сярод беларусаў Польшчы. Пачатак быў пакладзены на беларускай дыктоўцы 21 лютага, сабрана 312 злотых. Учора, 25 лютага, два беларускіх студэнты з Беластоку перадалі на друк кнігі 80 злотых. На сёньня агулам маем 392 злотых.

Грошы можна пераслаць непасрэдна на рахунак, альбо перадаць праз БНП, калі Вы ў Польшчы.

Мы будзем падаваць суму сабраных ахвяраваньняў на нашай старонцы.

Гэтая кніга патрэбна Беларусі, усім нам і нашым дзецям!

 

Link1 comment|Leave a comment

У Варшаве прайшла агульнабеларуская дыктоўка [Feb. 22nd, 2010|09:29 am]

bielarus_np
У Варшаве ўжо другі раз адбылася беларуская дыктоўка, якую арганізавала нашая супольнасьць Беларуская Нацыянальная Памяць. У гэтым годзе ў дыктоўцы прынялі ўдзел каля 40 чалавек.

На пачатку былі ўзгаданыя пераможцы мінулагодняй дыктоўкі, якія на вялікі жаль не змаглі прысутнічаць сёньня. Іх чакаюць падарункі ад БНП.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел спн. Алена Анішэўская - знакамітая паэтэса беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Алена Анішэўская нарадзілася ў сёньняшняй Белавежы. З самага дзяцінства яна размаўляла на беларускай мове і лічыла яе роднай. Алена Анішэўская вядомая ня толькі сваёй творчасьцю, але й актыўнаю грамадзкаю дзейнасьцю, якая часта адлюстроўваецца ў яе творчасьці.

Пасьля дыктоўкі кіраўніком БНП А.Міхнаўцом быў агучаны зварот з просьбай падтрымаць выданьне кнігі Сяргея Вітушкі. Удзельнікі дыктоўкі далучыліся да збору сродкаў. Было сабрана 312 злотых. Больш падрабяная інфармацыя датычная збору ахвяраваньняў на кнігу Сяргея Вітушкі будзе ў бліжэйшыя дні.

Вынікі дыктоўкі будуць агучаныя заўтра. Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць прызы ад беларускага спадарожнікавага тэлеканалу БЕЛСАТ.
 
фоты Юліі Цяльпук
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]