You are viewing the community [info]nd_by

Нацыя й Дзяржава - CRIVIA AETERNA. [entries|archive|friends|userinfo]
Нацыя й Дзяржава

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

CRIVIA AETERNA. [Apr. 6th, 2008|02:03 am]
Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
nd_by
[kostas14]
[Current Music |Ритуальный Фронт- ВОДА-ОГОНЬ]


Справаздачу, якую вы зараз прачытаеце, напісаў чалавек, які зусім не разбіраецца і ніколі не слухаў такой музыкі, а да ўсяго яшчэ быў першы раз на падобным мерапрыемстве. Я не буйны музычны крытык, таму калі каго абасру\недахвалю\перахвалю, загадзьдзя прашу не крыўдаваць.

Распачаў імпрэзу электронны праект “ЧАРОДЕЙ” з Гомеля. Праект створаны удзельнікам культавае метал-каманды OYHRA. У Менску “ЧАРОДЕЙ” выступаў упершыню. Музыка гурта даволі неблагая, але вакаліст у некаторых момантах фальшывіў. Для першага разу неблага, але выпраўляць хібы трэба.
Другім на сцэну выйшаў “SVALBARD”. У мінулым годзе гэты гурт меў свой дыбютны выступ ў Менску і выкліўкаў пэўную цікавасьць публікі. SVALBARD гэта маршавая музыка з элементамі інтастрыяла і тэкстамі на нямецкай мове. Неблага слухаецца, але на маю думку крышачку нехапае цяжкіх гітарных рыфаў. Сьпяваў хлопец хораша, ў адрозьненьні ад свайго папярэдніка.
Трэцімі на сцэну выйшаў культавы піцерскі кансэрватыўна-авангардны darkfolk праэкт “РИТУАЛЬНЫЙ ФРОНТ”. Прызнацца па-шчырасьці я стаў іх гарачым прыхільнікам менавіта дзякуючы фэсту “CRIVIA AETERNA”. Напачатку я пачуў іх песьню “Smierc”, і яна мяне закранула. Справа ў тым, што мне перастала падабацца музыка, якую я слухаў раней. Ці то прыелася, ці то я проста перарос. Хацелася знайсьці штосьці новае, зрабіць нейкае адкрыцьцё. Сябар даў мне альбом "Молнии над Малиновой горой", і пасьля першага ж праслухоўваньня я проста страшэнна палюбіў гэты гурт. Нягледзячы на тое, што ў гэтым гурце абсалютна адсутнічае агрэсія, якая ўласьціва скажам метал-камандам, гэта музыка вайсковага духу. Бубнач адбівае маршава-рытуальны такт, на які накладаецца прыемная і меладычная музыка гітары і ўсё гэта аздоблена скрыпкаю. У сваёй трорчасьці гурт зьвяртаецца да Традыцыі, і на маю думку некаторыя песьні нават нагадваюць заклёны, як напрыклад песьня Вода-Огонь, якая сёньня гучала ў новай аранжыроўцы. Нягледзячы на тое, што мне сказалі, што РФ гурт “другасны”, для мяне яны ўжо назаўжды застануцца першымі, адзінымі і непаўторнымі.
Далей на сцэну выйшаў Войст (PRAGNAVIT) і прадставіў публіцы свой новы martial- праэкт M.O.B.A.S.(Mystery of Blood and Soil). Музыка гурта была прысьвечана падзеям WWII і наогул ХХ ст. для нашага шматпакутнага краю. Імперскай эстэтыкі Войсту не пазычаць, што называецца – неведаю як каму, але калі я пачуў музыку, мне ўявіліся легіёны крыўскіх ваяроў, што ідуць абараняць сваю краіну. Асабіста для мяне M.O.B.A.S. гэта хутчэй не музыка, а дух тых, хто гатовы абараняць сваю краіну кожны раз калі ў гэтым ўзьнікае неабходнасьць. Асабіста мне не спадабалася толькі адно - зацягнутасьць музыкі, часам стваралася ўражаньне, што гэты марш ўжо ніколі не скончыцца.
Тэму вайны працягнуў новы праэкт KRYVAKRYZ. KRYVAKRYZ – праэкт колішняга чальца gegaruch А.М. Што не кажыце, але багата нашая крыўская зямля на таленты. Вось А. М. Чым вам не таленавіты чалавек – і артыкул напісаць можа, і верш і музыку. Нягледзячы на тое, што гурт быў пазначаны як нэафольк, у мяне ён выклікаў ўражаньні з маршавай музыкай 20-30 гадоў. У гэтым годзе ўжо чакаецца выхад дэбютнага альбому гурта, што ж чакаем.
Перавяла канцэрт на мірныя рэйкі, ва ўлоньне архаікі ESSA. Кожны раз ESSA выстпае перад слухачамі з адмысловай праграмай. Што ж мне спадабаліся прыемныя архаічныя сьпевы пад дуду.
А вось і надыйшоў час доўгачаканага PRAGNAVIT. Прызнацца шчыра, я і не чуў ніколі толкам творчасьць Войста менавіта ў гэтым праэкце. Слухаў Udumbal, але ж гэта ўсе ж крышку іншая. За некалькі дзён да імпрэзы, я запытаўся ў сваёй знаёмай,якая была на мінулагоднім фэсьце,а што ж сабой уяўляе гэты самы культавы PRAGNAVIT, які ўсе так хваляць? На што атрымаў адказ, што гэта трэба не слухаць, гэта трэба глядзець. І сапраўды, апісаць тое што адбываецца проста немажліва. Ад спалучэньня гуку і шоў, якое устроіў Войст проста захоплівае дух. На маю думку, музыка і рытуал PRAGNAVIT неразрыўна зьвязаныя, бо па асобку гэта ўжо не тое.
Хэдлайнерам фэсту быў гурт ЛИХОЛЕСЬЕ. Прызнацца, я таксама ніколі не чуў гэты культавы прыродны folk ambient гурт, за тое багата пра яго чытаў. Музыка гурта мне спадабалася, як мне падалося яна знаходзіцца на высокім узроўні. Але ўсе ж на маю думку, гэта музыка не дзеля канцэртаў. Такое трэба слухаць у адзіноце, каб была мажлівасьць спакойна падумаць аб вечным.
З мінусаў, бадай што адзін - гэта вельмі няўтульнае памяшканьне. За тое публіка сабралася прыстойная. Напрыканцы хацелася б падзякаваць усім маім сябрам за добрую кампанію.
LinkReply